Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 23 гостей онлайн
Зноў і штодзённа да роднай мовы… PDF Печать E-mail
У чарговы раз ва ўстановах адукацыі раёна адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага пачынаючы з 2000 года.
Дата свята была абрана як даніна памяці падзеям 21 лютага 1952 года, калі ў Дацы, сталіцы Бангладэш, ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны. У лютым 2002 года, на сваёй 56-й сесіі, Генеральная асамблея ААН, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы (рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.
Сёння ў свеце налічваецца каля 6 тысяч моў. Па даных ЮНЕСКА, ужо ў бліжэйшы час прыкладна палова з іх могуць страціць сваіх апошніх носьбітаў і цалкам знікнуць. Ва ўсе часы мовы ўзнікалі, існавалі і паміралі, парой бясследна. Але ніколі раней яны не знікалі так імкліва. Кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой цэлую культурную і інтэлектуальную спадчыну. Са знікненнем усё большай колькасці моў лінгвістычная разнастайнасць нашай планеты знаходзіцца пад узмоцненай пагрозай.
Наша краіна – поліэтнічная дзяржава, у якой пражываюць прадстаўнікі больш за 140 народнасцей. Палітыка нашай дзяржавы заснавана на прызнанні і павазе ўсіх моў, заахвочванні моўнай разнастайнасці і культурных традыцый, якія засноўваюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. На дзяржаўным узроўні рэалізуецца магчымасць навучання на розных нацыянальных мовах. Дзяржава праводзіць паслядоўную палітыку па падтрымцы і развіцці беларускай мовы, захаванні культурнай спадчыны беларусаў і лепшых рыс беларускага характару.
Разнастайнасць моў – гэта велізарны здабытак усёй чалавечай спадчыны, а іх прызнанне і павага – ключ да захавання міру. Бо мова не проста сродак камунікацыі, а неабходная ўмова існавання чалавецтва. У мове замацаваны каштоўнасці, вераванні і самабытнасць кожнага народа. Дзякуючы мове мы перадаём свае вопыт, традыцыі і веды. Яна з’яўляецца інструментам зносін, разважання і ўспрымання, апісвае наша бачанне свету. Мова цесна звязана з гісторыяй этнасу, забяспечвае яго адзінства і становіцца залогам яго арыгінальнасці. Яна фармуе непарыўную сувязь паміж яе носьбітамі і служыць асновай для народа.
Таму зноў ва ўстановах адукацыі (дзіцячых садках і школах) праведзена шмат мерапрыемстваў, цэлы тыдзень беларускай мовы.
У сярэдняй школе №3 г. Любані імя Генадзя Леанідавіча Сячко адбылося сапраўднае свята роднай мовы. Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, былі цікавымі і займальнымі: адкрыццё школьнага радыё "На хвалях трэцяй школы", прэзентацыя стэнда "Беларускія пісьменнікі", акцыя "Чытаем вершы на роднай мове", танцавальны флэшмоб "Танцуй пад беларускія матывы", святочная віктарына "Адкажы на тры пытанні - атрымай салодкія прывітанні", сэлфі з кнігай беларускага пісьменніка, адкрыты дыялог з першым сакратаром Любанскага РК ГА "БРСМ" Радчэняй В.А. "Родная мова ў паўсядзённым жыцці", дыктант "Родная мова".
Акрамя ўсяго ў гэты дзень, 21 лютага, грамадскім аб’яднанем “Беларуская асацыяцыя “Конкурс” праводзіцца гульня-конкурс «Буслік». Конкурс праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. У бягучым годзе ў гэтым конкурсе дыстанцыйна прынялі ўдзел 320 навучэнцаў 12-11 классаў з 20 устаноў адукацыі Любаншчыны.
Арганізатарам раённага мерапрыемства для вучняў устаноў адукацыі раёна выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама і правялі 21 лютага ў малой зале Любанскай дзіцячай школы мастацтваў раённую гульню-віктарыну “Размаўляем па-беларуску”.
Удзел прынялі 11 каманд вучняў з розных устаноў адукацыі: “Несцерка”, “Слова”, “Усмешка”, “Рамонкі”, “Пралеска”, “Сябры”, “Францыскі”, “Беларусачка”, “Асавінкі”, “Лірнікі” і “Валошкі” – вось такія цікавыя словы выбралі навучэнцы для назвы сваіх каманд.
Дастаткова напружанай была гульня: розныя конкурсы і заданні і радавалі, і хвалявалі: адгадаць загадкі, “Перакладаем слова, словазлучэне, сказ”, “Узнаві прыказку па дадзеных словах”, “Літаратурны”, “Паэтычны”, “Прадметы народнага побыту”, “Рэбус” (адным із адказаў было слова Любань, назва раённага цэнтра), “Тлумачальнік”, крыжаванка “Беларускі народны касцюм”, “Беларускія песні”.
Перамаглі ўсе: самае галоўнае прынялі ўдзел і паказалі свае веды.
Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда “Беларусачка” навучэнцаў Атраднаўскай сярэдняй школы, другое – каманда “Лірнікі” навучэнцаў Тальскага дзіцячага саду - сярэдняй школы. Першае месца заняла каманда “Несцерка” навучэнцаў Гімназіі №1 г. Любані. Віншуем усіх пераможцаў і жадаем поспехаў.
Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад арганізатараў гульні “Размаўляем па-беларуску”.
Віншуем усіх пераможцаў і жадаем поспехаў у працы для захавання, павагі, падтрымкі і абароны роднай мовы.

Т.С.Кругленя , метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення


drm001

drm002

drm003

drm004

drm005

drm006

drm007.JPG

drm008.JPG

drm009.JPG

drm010.JPG

drm011.JPG

drm012

drm013

drm014

drm015.JPG

drm016.JPG

drm017.JPG

drm018.JPG

drm019.JPG

drm020.JPG

drm021.JPG

drm022.JPG

drm023.JPG

drm024.JPG

drm025.JPG

drm026.JPG

drm027.JPG

drm028.JPG

drm029.JPG

drm030.JPG

drm031.JPG

drm032.JPG
 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019