Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 15 гостей онлайн
Перамога Паліны Нямальцавай PDF Печать E-mail
   Адной із чарговых перамог Нямальцавай Паліны, навучэнкі 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г.Любані імя Генадзія Леанідавіча Сячко» стала перамога ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі».
   Удзельніца конкурсу ў чарговы раз (пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі») дастойна прадставіла свае комплексныя даследаванні адметнасцей малой радзімы, якія адлюстраваны ў створаным макеце фальварка Смольгаў часу жыцця Уладзіслава Сыракомлі.
   Навукова-даследчы праект «Рэканструкцыя фальварка Смольгаў – месца нараджэння Уладзіслава Сыракомлі» - вынік вывучэння літаграфій Напалеона Орды, матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, перапіскі з нашчадкамі паэта.
   Амаль на працягу года праца Паліны пад кіраўніцтвам Ірыны Уладзіміраўны Нямальцавай, дырэктара ўстановы адукацыі, паспяхова папулярызуе гісторыка-культурную спадчыну малой радзімы, любімай Любаншчыны.
   Па выніках рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі» ў намінацыі «Матэрыяльная культура» Нямальцава Паліна узнагароджана дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Шчыра віншуем з перамогай! Жадаем поспехаў!
 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019