Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 21 гостей онлайн
Вандроўка ў каралеўства казак: творчая сустрэча з Аленай Масла PDF Печать E-mail
Творы беларускай пісьменніцы-казачніцы Алены Масла вучням, настаўнікам, бацькам вучняў знаёмы, а вось творчая сустрэча з  самім аўтарам казак адбылася на Любаншчыне 19 красавіка бягучага года ў малой зале Любанскай дзіцячай школы мастацтваў адбылася сустрэча.
На сустрэчу завіталі бібліятэкары, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі пачатковых класаў, якія добра знаёмы з творамі Алены Масла. У зале былі і школьнікі: з першай і трэцяй школ г. Любані, вялікая група навучэнцаў Камунараўскага дзіцячага саду – сярэдняй школы.
Алена Сцяпанаўна Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Вясёлка”, газеце “Літаратура і мастацтва” і інш. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.
У 2011 годзе распачала праект “Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў” падчас 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша. Праект прадугледжвае адметныя літаратурныя і гістарычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца як на Міёршчыне, так і ў Віцебску, Мінску, Літве.
Супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі і прадэманстравалі букмекеры на творы Алены Сцяпанаўны. Пад час сустрэчы аўтар расказала пра любоў да сваёй малой радзімы, да Беларусі наогул. З сабою прывезла лялькі герояу казак і прадэманстравала іх на прыкладзе тэкстаў казак чытачам.
Шчырымі апладысментамі, аўтографамі на памяць, фота на памяць з аўтарам казак і набыццём кніг аўтара закончылася сустрэча. Многія навучэнцы ўстаноў адукацыі таксама ў гэты дзень праглядзелі спектакль “Вандроўка з божымі кароўкамі”, які паставілі артысты тэатральнага калектыву «Летуценнікі» Любанскай дзіцячай школы мастацтваў.
 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019