Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 10 гостей онлайн
Паўдзельнічалі ў ХII раённай краязнаўчай алімпіядзе "Мы помнім. Мы ганарымся!" PDF Печать E-mail
26.04.2019
У чарговы раз упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама, Дзяржаўная ўстанова «Любанскі музей народнай славы» разам з установамі адукацыі раёна правялі раённую краязнаўчую алімпіяду. Ужо па ліку дванадцатую, па тэме: «Мы помнім. Мы ганарымся!».  
Мэта алімпіяды:  пашырэнне ведаў школьнікаў па гісторыі Беларусі і гісторыі роднага краю, актывізацыі пошукавай і навукова-даследчай работы навучэнцаў, фарміравання цікаўнасці да гісторыі роднай краіны ў год святкавання 100-гадовага юбілею БССР, 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 95-годдзя стварэння Любанскага раёна, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, глыбокай павагі да працоўнага і гераічнага подзвігаў землякоў.
Краязнаўчая алімпіяда праходіла ў два этапы. У першым этапе - каманды краязнаўцаў 19 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна разам з настаўнікамі праводзілі доследчую работу краязнаўчага напрамку, вывучалі гісторыю і геаграфію, эканоміку, дзейнасць культурных і рэлігійных устаноў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сельсаветаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца школы, прадпрыемстваў горада Любані, гарадскога пасёлка Урэчча. Праведзена вялікая пошукавая работа. Па выніках першага (завочнага) этапу каманды набралі балы ў адпаведнасці з дакладнасцю прадстаўленных матэрыялаў, падцвярджэннем гістарычных падзей у развіцці устаноў і прадпрыемстваў, дакументамі пэўныя сумы балаў.
20 красавіка 2019 года ва установе «Любанскі музей народнай славы» і дзяржаўнай установе адукацыі Гімназія №1 г. Любані» праведзены другі (вочны) этап алімпіяды, галоўны для навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна, падчас якога яны прадэманстравалі свае веды па гісторыі раёна, свайго роднага краю.
Па выніках работы журы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў.
Добрыя веды па гістарычнаму і геаграфічнаму краязнаўству, гісторыі культуры Любаншчыны, родных мясцін навучэнцаў прадэманстравала большая колькасць удзельнікаў алімпіяды.
Дыплом за трэцяе месца атрымала каманда Асавецкага дзіцячага саду – сярэдняй школы (кір. каманды Шэўчык А.У., настаўнік гісторыі), за другое – каманда Гімназіі №1 г. Любані (кір. каманды Магілявец А.І., настаўнік гісторыі). Першае месца заняла каманда Камунараўскага дзіцячага саду – сярэдняй школы імя Янкі Купалы (кір. каманды Волат І.І., кір. музея «Спадчына» ўстановы адукацыі). Каманды, пераможцы алімпіяды, у дадатак да Дыпломаў атрымалі падарункі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Любанскага райвыканкама, набытыя за кошт сродкаў раённага бюджэта, прадугледжаных на рэалізацыю маладзежнай палітыкі.
Віншуем пераможцаў! Жадаем новых поспехаў у вывучэнні гісторыі свайго краю.
 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019