Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 20 гостей онлайн
Запрашаем наведаць у Год малой радзімы. PDF Печать E-mail
Любанскі Дзяржаўны музей народнай славы запрашае наведаць выставу «Душой заўжды я разам з вамі…», якая распачала сваю работу ў будынку музея па вуліцы Леніна, 17.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя работы нашага земляка, ураджэнца вёскі Закальное, Заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, члена Саюза мастакоў Расіі Мікуліча Сяргея Аляксандравіча. Цудоўныя партрэты і пейзажы, напоўненыя шчымлівай любоўю аўтара да роднага краю і яго жыхароў, нацюрморты, ад якіх вее водарам малін і прахалодай сялянскай хаты, а таксама шматлікія эцюды да задуманага, але так і не завершанага мастаком, вялікага палатна «Лён» не пакінуць раўнадушным ніводнага з наведвальнікаў.
Выстава працуе штодня з 8 да 17 гадзін, акрамя нядзелі і панядзелка.
Запіс на экскурсійнае абслугоўванне па тэлефоне 55-0-32.
 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019