Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 31 гостей онлайн
Муравьиная тропа - 2019 PDF Печать E-mail

VI раённы дзіцячы конкурс літаратурнай творчасці

 “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі

 Шосты традыцыйны раённы дзіцячы конкурс літаратурнай творчасці “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі адбыўся. Узяць удзел у літаратурным конкурсе «Мураўіная сцяжынка” могуць усе, каму цікава паспрабаваць свае сілы ў літаратурнай творчасці, незалежна ад узросту. Жанравая палітра твораў таксама розная: гэта і проза, і паэзія. Але важна тое, што наш конкурс спрыяе падтрымцы і адкрыццю юных талентаў Любаншчыны, якія магчыма стануць прадаўжальнікамі яе традыцыі.
18 студзеня 2020 года юныя паэты і празаікі ўстаноў адукацыі раёна сустрэліся ў Сароцкай сярэдняй школе на фінальным этапе мерапрыемства. Актавая зала была запоўнена творчымі педагогамі і вучнямі, сярод іх – і знаёмыя твары тых, хто ўжо не першы раз удзельнічае ў конкурсе.
У кастрычніку - лістападзе 2019 года праўшоў школьны этап конкурсу, па выніках якога на завочны этап раённага дзіцячага конкурсу літаратурнай творчасці было прадстаўлена 78 паэтычных і празаічных творчых работ: вершы, казкі, апавяданні прадставілі вучні 1-11 классаў усіх школ раёна.
Па выніках працы журы конкурсу 16 паэтычныя і 5 празаічных твораў выйшлі ў фінальны этап. Вельмі адказна і  плённа прыйшлося папрацаваць членам журы конкурсу, у састаў якога ўвайшлі кампетэнтныя педагогі школ раёна.

З усіх школ раёна былі запрошаны зацікаўленыя – настаўнікі-філолагі і вучні, якія вырашылі паспрабаваць свае сілы ў конкурсе.
Усе творчыя работы вучняў, прыняўшых удзел у завочным этапе конкурсу, увайшлі ў шосты зборнік “Мураўіная сцяжынка”, які, з аўтографам І.А.Муравейкі, атрымала кожная ўстанова адукацыі. Акрамя таго усім удзельнікам фіналу ўручаны дыпломы ўдзельніка фінальнага этапу раённага дзіцячага конкурсу літаратурнай творчасці “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі.
Віншуем пераможцаў:
-    у намінацыі “Паэтычныя творы” (1-4 класы)  дыпломам першай ступені ўзнагароджаны вучань 2 класа Смольгаўскага ВПК ДС – БШ імя В.Сыракомлі Лядавы Марк, дыпломам другой ступені – Любанец Дар’я,  вучаніца 3 класа Атраднаўскай СШ,  трэцяе месца раздзялілі два вучні – Пацай Арцём,  2 клас, Урэцкая сярэдняя школа №2, і Сергіенка Мацвей, 2 клас,  Сярэдняя школа №1 г.Любані;
-    пераможцамі  намінацыі “Паэтычныя творы” (5-8 класы) сталі наступныя вучні: Аллахвердіева Аміна, вучаніца 5 класа Сярэдняй школы №3 г.Любані ім.Г.Л.Сячко, - 1 месца; Аксёнчык Станіслаў, вучань 5 класа Камунараўскага ВПК ДС - СШ, - 2 месца;  3 месца атрымаў Кузьміч Ілля, 7 клас, Рачэнская  СШ;
-    сталі лепшымі ў намінацыі “Паэтычныя творы” (9-11 класы) вучні Сярэдняй школы №3 г.Любані ім.Г.Л.Сячко, - 1 месца – Вярэнік Насця, 11 класс,  і 2 месца – Курач Дзмітрый, 9 клас;  дыплом 3 ступені  ўручаны вучаніцы 9 класа Гімназіі №1 г.Любані Васкевіч Ксеніі;
-    у намінацыі “Празаічныя творы” (1-6 класы) журы вызначыла наступных пераможцаў: першае месца атрымала  Дадака Сафія, вучаніца 5 класа Сярэдняй школы №3 г.Любані, другое месца – Кільян Мілана, вучаніца 6 класа Сароцкай СШ;
-    у намінацыі “Празаічныя творы” (7-11класы) дыпломы атрымалі:  Дзік Віктар, 9 клас, Стараюрковіцкі ВПК ДС-СШ - першае месца; дыплом другой ступені атрымала  Ленская Анастасія, вучаніца 8 класа Атраднаўскай СШ, трэцяе месца ў вучня 7 класа Палічынскага ВПК ДС-СШ Бядрыцкага Яўгена.
На працягу ўсяго святочнага мерапрыемства ў зале панавала атмасфера цеплыні, шчырасці і ўзаемападтрымкі. І ўжо традыцыйна ў заключнай частцы конкурсу ад вядучых на развітанне прагучалі словы: “Да наступных сустрэч, сябры!”


1DM35582

1DM35584

1DM35585

1DM35586

1DM35590

1DM35596

1DM35597

1DM35598

1DM35599

1DM35600

1DM35602

1DM35604

1DM35607

1DM35609

1DM35610

1DM35611

1DM35612

1DM35613

1DM35614

1DM35615

1DM35616

1DM35618

1DM35621

1DM35622

1DM35623

1DM35625

1DM35626

1DM35629

1DM35635

1DM35636

1DM35638

1DM35640

1DM35644

1DM35650

1DM35651

1DM35652

1DM35654

1DM35656

1DM35658

1DM35665

1DM35667

1DM35670

1DM35672

1DM35673

1DM35674

1DM35675

1DM35677

1DM35679

1DM35680

1DM35682

1DM35683

1DM35685

1DM35686

1DM35687

1DM35688

1DM35693

 

 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019