Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 27 гостей онлайн
XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Запрашаем наведаць PDF Печать E-mail

З 5 па 9 лютага 2020 года ў Мінску па адрасе праспект Пераможцаў, 14 пройдзе  XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
   Арганізатары выставы-кірмаша: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ААТ “Белкніга”, Вытворча-камерцыйнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “МАКБЕЛ”.
   Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш – адна з самых буйных прафесійных кніжных выстаў-ярмарак на постсавецкай прасторы, якая адкрывае міжнародны каляндар кніжных выстаў і з’яўляецца свайго роду справаздачай працы кнігавыдаўцоў Беларусі за папярэдні год.

   Гістарычна склалася так, што Беларусь з’яўляецца гасціннай краінай, дзе можна пазнаёміцца з культурай, звычаямі многіх народаў. У нас дружна жывуць прадстаўнікі многіх нацыянальнасцей, іх культурнае мноства служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Для многіх народаў іншых дзяржаў наша краіна стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці, міжнацыянальнага братэрства.
   Мерапрыемствы выставы пройдуць не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кніжных магазінах, бібліятэках, музеях, будуць арганізаваны прэзентацыі, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, майстар-классы і многія іншыя цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы.
   Запрашаем супрацоўнікоў бібліятэк, настаўнікаў, навучэнцаў устаноў адукацыі наведаць мерапрыемствы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаш.

 

 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019