Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 9 гостей онлайн
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка” 2020 PDF Печать E-mail
05.05.2020 г.
Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”  штогод традыцыйна праводзіцца ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства. Дэвіз конкурсу  2020 года – “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар”.
Асноўныя задачы конкурсу – гэта павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду; пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
У гэтым годзе ва ўмовы правядзення  абласнога і раённага этапаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўнесены змены: конкурс праходіць у завочнай форме, удзельнікі прадставілі відэаматэрыял выступлення. Так 30 красавіка ў завочнай  форме прайшоў  раённы этап конкурсу, у якім прынялі ўдзел навучэнцы з I па X клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Для ўдзелу ў раённым этапе было пададзена 38 выступленняў з 15 школ ў розных узроставых катэгорыях.
11 удзельнікаў сталі пераможцамі раённага этапу конкурсу і атрымалі дыпломы I, II, III ступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Любанскага райвыканкама.
Прызнаны пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” наступныя навучэнцы:
у 1-й узроставай катэгорыі (1-4 класы):
-Шаплыка Анастасія, вучаніца 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сароцкая сярэдняя школа», - 1-е месца;
-Любанец Дарья, вучаніца 3 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Атраднаўская сярэдняя школа», - 3-е месца;
у 2-й узроставай катэгорыі (5-6 класы):
- Прахорык Мацвей, вучань 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Стараюрковіцкі ВПК ДС-СШ», - 1-е месца;
- Дадака Сафія, вучаніца 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Любані імя Г.Л.Сячко », - 2-е месца;
у 3-й узроставай катэгорыі (7-8 класы):
- Аксёнчык Ульяна, вучаніца  7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.Любані», - 1-е месца;
- Вечар Вераніка, вучаніца 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сароцкая сярэдняя школа», - 3-е месца;
- Раменчык Анастасія, вучаніца 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Малагарадзячыці ВПК ДС – СШ», - 3-е месца;
у 4-й узроставай катэгорыі (9-10 класы):
- Страмілаў Данііл, вучань 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сароцкая сярэдняя школа», - 1-е месца;
- Галоўчыц Цімафей, вучань 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Любані», - 2-е месца;
- Бегунец Вікторыя, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Любані», - 3-е месца;
- Сячко Мілана, вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Любані імя Г.Л.Сячко», - 3-е месца.
Акрамя таго пераможцы раённага этапу конкурсу, узнагароджаныя дыпломамі 1-й і 2-й ступені, стануць удзельнікамі абласнога этапу конкурсу “Жывая класіка”.
Віншуем пераможцаў!  Жадаем поспехаў, удачы ўдзельнікам абласнога этапу конкурсу “Жывая класіка”!

 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2020