Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
Падведзены вынікі трэцяга этапа «Жывая гісторыя» завочнага тура IХ-й раённай краязнаўчай алімпіяды «Уперад у мінулае роднага краю» PDF Печать E-mail
20.03.2013

Завочныя туры IХ-й раённай  краязнаўчай алімпіяды «Уперад у мінулае роднага краю», якая стартавала з 1 лістапада 2012 г., працягваюцца. Падведзены вынікі трэцяга этапа.
Асноўная мэта краязнаўчай алімпіяды - пашырэнне ведаў школьнікаў па гісторыі Беларусі і роднага краю, актывізацыя пошукавай і навукова-даследчай работы, фарміраванне цікаўнасці да гісторыі краіны і гісторыі Любаншчыны, выхавання патрыятызму і грамадзянскасці, глыбокай павагі да працоўнага гераізму землякоў.
У трох турах («Любанскі Парнас» (лістапад) і («Залатыя імёны Любаншчыны» (снежань), «Жывая гісторыя» (студзень-люты) прынялі удзел каманды краязнаўцаў амаль усіх устаноў сярэдняй адукацыі, акрамя Дарасінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы. Заданні трэцяга этапа не выканалі таксама каманды Ямінскай і Кузьміцкай сярэдніх школ.
Па выніках трох тураў пры правільных адказах на пытанні алімпіяды каманды маглі набраць 172,5 балаў.
Большую колькасць балаў набрала каманда Рэдкавіцкай СШ - 161 бал. Звыш 150 балаў набралі каманды наступных устаноў адукацыі: Гімназіі №1 г. Любані, 10 клас (159,5); Тальскага дзіцячага саду - сярэдняй школы (159); СШ №1 г. Любані і СШ №3 г. Любані ім. Г.Л. Сячко (158,5); Гімназіі №1 г. Любані, 9 класс (157,5); Асавецкай СШ (156,5); Стараюрковіцкага дзіцячага саду - сярэдняй школы (155,5); Нежынскай БШ (155). Віншуем з поспехамі.
Атрыманы ад Любанскага музея народнай славы заданні чацвертага тура алімпіяды. Ён называецца «Ваенна-гістарычны»
 Даследаванне гісторыі Любаншчыны праз навукова-папулярную літаратуру, дакументы і фотадакументы, раённую газету «Голас Любаншчыны», стацыянарныя экспазіцыі і выставы Дзяржаўнай установы «Любанскі музей народнай славы» працягваецца.

 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2020