Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
Мураўіная сцяжынка - 2017 PDF Печать E-mail

  Адбыўся чацвёрты раённы дзіцячы конкурс літаратурнай творчасці “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі: 8 снежня 2017 года юныя паэты і празаікі ўстаноў адукацыі раёна  ўжо традыцыйна сустрэліся ў зале Сароцкай сярэдняй школы на фінальным мерапрыемстве.
  У верасні - лістападзе 2017 года праўшоў школьны этап конкурсу, па выніках якога на завочны этап раённага дзіцячага конкурсу літаратурнай творчасці было прадстаўлена 78 паэтычных і празаічных творчых работ: вершы, казкі, апавяданні прадставілі вучні 1-11 классаў усіх школ раёна.
  Па выніках працы кампетэнтнага журы конкурсу 22 паэтычныя і 4 празаічныя творы выйшлі ў фінальны этап. Вельмі адказна і  плённа прыйшлося папрацаваць членам журы конкурсу пад старшынствам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Любанскага райвыканкама Т.Л.Каравацкай: Макейчык Г.С. (загадчык сектара сацыяльнай, выхаваўчай работы, спорту і турызму аддзела), Аляксеева Т.М. (намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), Вярэнік А.М. (Сярэдняя школа №3 г.Любані ім.Г.Л.Сячко), Дзмітрыева І.І. (Сярэдняя школа №1 г.Любані), Маглыш А.Ю. (Урэцкая СШ №2), Якавец В.М. (Сароцкая СШ), Скрыпнік Н.Я. (Асавецкі ВПК ДС-СШ).
З усіх школ раёна былі запрошаны зацікаўленыя – настаўнікі-філолагі і вучні, якія вырашылі паспрабаваць свае сілы ў конкурсе.
  Вядома, ужо традыцыйным стала мудрае слова Івана Андрэевіча Муравейкі (ГЛЯДЗЕЦЬ), паэта, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка друку СССР, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў, лаурэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі і прэміі імя Васіля Віткі, узнагароджанага медалём Францыска Скарыны, лаурэата прэміі “Залаты купідон”.  Пры адкрыцці  конкурсу быў прадэманстраваны відэазапіс – зварот Івана Андрэевіча , як наказ, як  жыццёвы вопыт маладому пакаленню.
Усе творчыя работы вучняў, прыняўшых удзел у завочным этапе конкурсу, увайшлі ў чацвёрты зборнік “Мураўіная сцяжынка”, які атрымала кожная ўстанова адукацыі з аўтографам І.А.Муравейкі. Акрамя таго, усім удзельнікам фіналу ўручаны дыпломы ўдзельніка фінальнага этапу чацвёртага раённага дзіцячага конкурсу літаратурнай творчасці “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі; пераможцы і дыпламанты кожнай намінацыі былі ўзнагароджаны дыпломы начальніка аддзела, а таксама атрымалі грашовую прэмію і салодкія падарункі.

У намінацыі “Паэтычныя творы” (1-6 класы)  дыпломам першай ступені ўзнагароджана вучаніца 3 класа Соснаўскага ВПК ДС – СШ №2 Стружко Насця, дыпломам другой ступені – Сярко Ванда,  вучаніца 5 класа Асавецкага ВПК ДС - СШ, і Каратчэня Глеб, вучань 2 класса Сярэдняй школы №1 г.Любані,  дыплом трэцяй ступені атрымала  вучаніца 6 класа Рачэнская СШ Панкевіч Дарья.
Пераможцамі  намінацыі “Паэтычныя творы” (7-11 класы) сталі наступныя вучні: Матусевіч Юля, вучаніца 7 класа Соснаўская СШ №1, - 1 месца; Галоўчыц Цімафей, вучань 7 класа Сярэдняя школа  №1 г.Любані, - 2 месца;  3 месца атрымаў Ціпуноў Леанід, 8 клас, Камунараўскі ВПК ДС - СШ.
У намінацыі “Празаічныя творы”  журы вызначыла наступных пераможцаў: першае месца атрымала  Рашчэня Вікторыя, вучаніца 3 класа Тальскага ВПК ДС - СШ, другое месца – Пятровіч Анастасія,  вучаніца 6 класа Сароцкай СШ, трэцяе месца ў вучаніцы 11 класа Урэцкай СШ №2  Кірдзюк Ганны.
На працягу ўсяго святочнага мерапрыемстсва ў зале панавала атмасфера цеплыні, шчырасці і ўзаемападтрымкі. І ўжо традыцыйна ў заключнай частцы мерапрыемства ад вядучых на развітанне прагучалі словы: “Да наступных сустрэч, сябры!”

Фота У.Еўдакімава


KM9K0001

KM9K0002

KM9K0004

KM9K0005

KM9K0006

KM9K0007

KM9K0009

KM9K0010

KM9K0011

KM9K0013

KM9K0015

KM9K0017

KM9K0018

KM9K0019

KM9K0020

KM9K0023

KM9K0024

KM9K0025

KM9K0026

KM9K0027

KM9K0028

KM9K0029

KM9K0032

KM9K0034

KM9K0035

KM9K0036

KM9K0037

KM9K0038

KM9K0039

KM9K0041

KM9K0043

KM9K0044

KM9K0045

KM9K0046

KM9K0047

KM9K0049

KM9K0051

KM9K0052

KM9K0053

KM9K0055

KM9K0056

KM9K0058

KM9K0060

KM9K0061

KM9K0063

KM9K0065

KM9K0068

KM9K0071

KM9K0072

KM9K0073

KM9K0074

KM9K0076

KM9K0078

KM9K0081

KM9K0082

KM9K0084

KM9K0085

KM9K0086

KM9K0087

KM9K0088

KM9K0089

 

 

 

 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2020