Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
Конкурс “Сцяжынкамі роднага краю”… PDF Печать E-mail

   Адбылося ўзнагароджанне некаторых аўтараў творчых работ, пераможцаў конкурсу “Сцяжынкамі роднага краю”

   24 красавіка 2018 года на Любаншчыну завіталі ўдзельнікі рэспубліканскага навукова-практычнага семінара, прымеркаванага да Года малой радзімы. Семінар “Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі” арганізавалі і правялі сумесна Дзяржаўная навуковая установа “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Любанскі райвыканкам.
Папярэдне быў аб’яўлены раённы конкурс творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Сцяжынкамі роднага краю”.
   Асноўныя мэты і задачы конкурсу: выхаванне патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям'і з гісторыяй свайго народу, грамадзянскай адказнасці за свае ўчынкі; фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, павагі і адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны; папулярызацыя мясцовых помнікаў гісторыі і культуры, імёнаў славутых землякоў – сродкамі публіцыстычнай выразнасці; пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне; выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.
   Тэматычныя накірункі конкурса - “Вёска мая ў гістарычнай завірусе”, фотаработы “Роднага краю куток дарагі” (краявіды),“Род і радзіма мая”, “Назвы краю майго”, “Людзі вёскі маёй”, “Так жылі – таго і трымаемся”, “Вось дык слаўная падзея”, “А было яшчэ такое…”, “Наша традыцыя такая…”, “Мне матуля (бабуля) расказала”, “Спяваюць бабулі…”, “Святочныя традыцыі”.
   Да конкурсу далучылася шмат школьнікаў розных узростаў з творчымі работамі і фотаработамі устаноў адукацыі раёна.
   Падчас першай часткі семінара Дыпломамі Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Падзякамі дырэктара названай установы былі узнагароджаны некаторыя пераможцы конкурсу: Матусевіч Юля (Соснаўская сярэдняя школа №1); Кавалёў Іван (Тальскі дзіцячы сад - сярэдняя школа); Драбудзька Алена (СШ №1 г. Любані); Шабунь Яраслава (Смольгаўскі дзіцячы сад – базавая школа); Ціпунова Кацярына (Камунараўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа); Кіпель Валерыя, Філіпавец Ясенія, Ленская Анастасія (Атраднаўская сярэдняя школа); Шкрэблік Крысціна (Малагарадзячыцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа); Стамаціна Аліна (Сароцкая сярэдняя школа).
   Настаўнікі, якія актыўна вывучаюць, даследуюць з навучэнцамі невядомыя старонкі гісторыі, геаграфіі, традыцыі, культуры роднага краю, з’яўляюцца навуковымі кіраўнікамі доследчых і творчых работ аб Любаншчыне, захоўваюць іх у музеях устаноў адукацыі раёна былі ўзнагароджаны Граматамі Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. За поспехі ў педагагічнай дзейнасці і плённую працу ў галіне дасладавання традыцыйнай народнай культуры, тапаніміі і гаворкі вёскі Атраднае і ў сувязі з Годам малой радзімы - Ленская Ірына Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Атраднаўскай сярэдняй школы, за вялікі уклад у развіццё навукова-асветніцкай дзейнасці і краязнаўчай работы і ў сувязі з Годам малой радзімы - Скрыпнік Надзея Яўгенаўна, настаўніца англійскай мовы Асавецкага дзіцячага саду – сярэдняй школы.
   Таксама удзельнікі пленарнага паседжання (навучэнцы і больш за 40 педагагічных работнікаў устаноў адукацыі раёна) змаглі паслухаць прывітальныя пісьмы ўдзельнікам навукова-практычнага семінара Гусакова У.Р., Старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка НАН Беларусі (зачытаў Капылоў І.Л.), Чаргінца М.І., старшыні грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (зачытала Стэльмах А.А.), выступленні Капылова Ігара Лявонавіча, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдыты філалагічных анвук, дацэнта; “Роля малой Радзімы ў выхаванні асобы”, аўтар Стэльмах Алена Анатольеўна, першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў; “Даследаванні археалагічнага комплекса Обчын Любанскага раёна: вынікі, перспектывы і значэнне новага заканадаўства ў галіне аховы археалагічнай спадчыны”, аўтар Лакіза Вадзім Леанідавіч, намеснік  дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт і іншых.
   Работа па вывучэнні гісторыі роднага краю працягваецца. Хочацца пажадаць аўтарам новых даследаванняў і поспехаў у вывучэнні роднай спадчыны.
 
Кругленя Т.С., метадыст УМК аддзела,
Фота прадстаўлена рэдакцыяй газеты “Голас Любаншчыны”

DSC1302.JPG

DSC1317.JPG

DSC1318.JPG

DSC1319.JPG

DSC1343.JPG

DSC1348.JPG

DSC1350.JPG

DSC1355.JPG

DSC1358.JPG

DSC1361.JPG

DSC1362.JPG

DSC1365.JPG

DSC1368.JPG

DSC1371.JPG

DSC1372.JPG

DSC1383.JPG

DSC1384.JPG

DSC1394.JPG

DSC1406.JPG



 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2020