Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 102 гостей онлайн
«Культурны маршрут - «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям» PDF Печать E-mail

   У Год малой радзімы 24 мая 2018 года на Любаншчыну завітала рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут - «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям», якая інтэгруе намаганні зацікаўленных у павышэнні культурнага ўзроўню грамадзян. У межах акцыі удзельнічаюць розныя группы насельніцтва: малодшыя школьнікі (1-4 класы), старэйшыя школьнікі (5-11 класы),  а таксама іх бацькі.
   Арганізатары акцыі: РГА «Сябры Вясёлкі», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ГА «БСЖ», Установа «Рэдакцыя часопісаў «Вясёлка»,  РВУ  «Выдавецкі дом «Звязда», РУП «Белпошта», РУП «Белсаюздрук», ААТ «Белкніга», Выдавецтва «Мастацкая літаратура», ВРУП «Народная асвета», РУП Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі».
Мэтай усіх мерапрыемстваў ставілася развіццё цікавасці вучняў да кніг, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, адраджэнне традыцый сямейнага чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай беларускай літаратурай, прыцягнення ўвагі грамадства да лепшых сучасных літаратурных твораў, іх аўтараў.
   У праграмму мерапрыемстваў уключыліся дзяржаўныя установы адукацыі «Смольгаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа імя Уладзіслава Сыракомлі», «Сярэдняя школа №1 г. Любані» сумесна з установамі культуры «Любанская дзіцячая школа мастацтваў», «Любанская цэнтральная раённая бібліятэка».

   У госці на смольгаўскую зямлю ў рамках свята «Птушкі гнязда Сыракомлі. Вытокі літаратурных традыцый на Любаншчыне» завіталі Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопісаў «Вясёлка» і «Буся», лаурэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, многіх літаратурных прэмій, старшыня Беларускага дзіцячага фонду, Таццяна Дасаева, прафесар, доктар філалалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры БДУ, літаратурны крытык, Ганат Чарказян, беларускі паэт армянскага паходжання, які 45 гадоў жыве ў Беларусі, выдаў 37 кніг на беларускай і рускай мовах, узнагароджаны медалем Францыска Скарыны. Таксама прадстаўнікі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Дзмітрый Кашавар, начальнік аддзела маркетынгу, аўтар шматлікіх энцыклапедычных і навукова-папулярных кніг, Рыта Насценка, намеснік дырэктара па маркетынгу пазнаёміліся з установамі адукацыі, прапагадавалі выданні выдавецтва.
   У Смольгаўскім дзіцячым садзе – базавай школе Васіль Каткавец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама распавядаў аб значнасці творчасці Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Купалы, які ў свой час наведаў любанскую зямлю і напісаў пра гэта ў кнізе «Над ракой Арэсай» у 1933 годзе. Госці наведалі музеі «Скарбы продкаў нашых», «Лірнік вясковы», «Мой родны кут», правялі сустрэчу з вучнямі ўстановы адукацыі, расказалі пра сваю працу, прадэманстравалі новыя кнігі, а таксама заклікалі дзяцей да супрацоўніцтва – складаць нарысы, апавяданні, замалёўкі пра малую радзіму, родных людзей, каб аб’яднаць іх у адзін зборнік.
   Далей сустрэча адбылася ў Сярэдняй школе №1 г. Любані, дзе прайшла «Пясняр зямлі любанскай», прысвечаная нашаму роднаму паэту, франтавіку, ардэнаносцу, лаўрэату літаратурных прэмій Івану Муравейку. Матэрыялы выставы, прымеркаванай да свята, распавядалі пра гісторыю «Мураўінай сцяжынкі», конкурсы фотаработ, малюнкаў да твораў любімага пісьменніка. А пераможцы і ўдзельнікі «Мураўінай сцяжынкі» і «Жывой класікі» прачыталі творы так пранікнёна і ўзнёсла, што гэтага не маглі не адзначыць паважаныя госці. Уладзімір Сцяпанавіч сказаў, што ўсцешаны тым, як дзеці не толькі добра вывучылі вершы, а прапусцілі іх праз свае душы. Ён правёў цікавы конкурс, удзельнікам якога падарыў часопісы «Вясёлка» і «Буся». Рабяты з радасцю беглі да пісьменнікаў па аўтографы.
… Падрабязней можна пачытаць у раённай газеце «Голас Любаншчыны» за 30 мая 2018 года №40.
Кругленя Т.С., метадыст УМК аддзела,
Фота У.І Еўдакімава, метадыст УМК аддзела.

 


KM9K0001

KM9K0002

KM9K0003

KM9K0004

KM9K0005

KM9K0006

KM9K0007

KM9K0008

KM9K0009

KM9K0010

KM9K0013

KM9K0017

KM9K0018

KM9K0019

KM9K0022

KM9K0025

KM9K0028

KM9K0029

KM9K0030

KM9K0031

KM9K0032

KM9K0033

KM9K0034

KM9K0035

KM9K0036

KM9K0037

KM9K0038

KM9K0042

KM9K0043

KM9K0044

KM9K0045

KM9K0046

KM9K0047

KM9K0057

KM9K0062

KM9K0066

KM9K0068

KM9K0070

KM9K0071

KM9K0085

KM9K0088
 

 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2018