Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Минской области
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 75 гостей онлайн
Муравьиная тропа - 2018 PDF Печать E-mail

V раённы дзіцячы конкурс літаратурнай творчасці

 “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі


Адбыўся пяты традыцыйны раённы дзіцячы конкурс літаратурнай творчасці “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі. Узяць удзел у літаратурным конкурсе «Мураўіная сцяжынка” могуць усе, каму цікава паспрабаваць свае сілы ў літаратурнай творчасці, незалежна ад узросту. Жанравая палітра твораў таксама розная: гэта і проза, і паэзія. Але важна тое, што наш конкурс спрыяе падтрымцы і адкрыццю юных талентаў Любаншчыны, якія магчыма стануць прадаўжальнікамі яе традыцыі.
7 снежня 2018 года юныя паэты і празаікі ўстаноў адукацыі раёна сустрэліся ў Сароцкай сярэдняй школе на фінальным этапе мерапрыемства. Актавая зала была запоўнена творчымі педагогамі і вучнямі, сярод іх – і знаёмыя твары тых, хто ўжо не першы раз удзельнічае ў конкурсе.
У верасні - лістападзе 2018 года праўшоў школьны этап конкурсу, па выніках якога на завочны этап раённага дзіцячага конкурсу літаратурнай творчасці было прадстаўлена 85 паэтычных і празаічных творчых работ: вершы, казкі, апавяданні прадставілі вучні 1-11 классаў усіх школ раёна.
Па выніках працы журы конкурсу 23 паэтычныя і 7 празаічных твораў выйшлі ў фінальны этап. Вельмі адказна і  плённа прыйшлося папрацаваць членам журы конкурсу, у састаў якога ўвайшлі спецыялісты ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму, кампетэнтныя педагогі школ раёна.
З усіх школ раёна былі запрошаны зацікаўленыя – настаўнікі-філолагі і вучні, якія вырашылі паспрабаваць свае сілы ў конкурсе.
Першая частка святочнага мерапрыемства адлюстравала жыццёвы і творчы шлях  Івана Андрэевіча Муравейкі, паэта, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка друку СССР, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў, лаурэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі і прэміі імя Васіля Віткі, лаурэата прэміі “Залаты купідон”. 

Усе творчыя работы вучняў, прыняўшых удзел у завочным этапе конкурсу, увайшлі ў пяты зборнік “Мураўіная сцяжынка”, які, з аўтографам І.А.Муравейкі, атрымалі пераможцы і дыпламанты конкурсу, а таксама кожная ўстанова адукацыі. Акрамя таго, усім удзельнікам фіналу ўручаны дыпломы ўдзельніка фінальнага этапу раённага дзіцячага конкурсу літаратурнай творчасці “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі.
Віншуем пераможцаў:
-    у намінацыі “Паэтычныя творы” (1-6 класы)  дыпломам першай ступені ўзнагароджаны вучань 6 класа Малагарадзячыцкага ВПК ДС – СШ Астрэйка Павел, дыпломам другой ступені – Стружко Насця,  вучаніца 4 класа Соснаўскага ВПК ДС – СШ №2,  дыплом трэцяй ступені атрымала  вучаніца 4 класа Сярэдняй школы №1 г.Любані Раковіч Юля.
-    пераможцамі  намінацыі “Паэтычныя творы” (7-11 класы) сталі наступныя вучні: Вялічка Уладзіслаў, вучань 11 класа Сярэдняй школы №3 г.Любані ім.Г.Л.Сячко, - 1 месца; Вілента Яўген, вучань 11 класа Сярэдняй школы  №1 г.Любані, - 2 месца;  3 месца атрымаў Ульяніцкі Андрэй, 11 клас, Камунараўскі ВПК ДС - СШ.
-    у намінацыі “Празаічныя творы” журы вызначыла наступных пераможцаў: першае месца атрымала  Ленская Анастасія, вучаніца 7 класа Атраднаўскай СШ, другое месца – Варабей Ангеліна,  вучаніца 7 класа Камунараўскага ВПК ДС – СШ, трэцяе месца ў вучаніцы 5 класа Сярэдняй школы №1 г.Любані Тон Валерыі.
На працягу ўсяго святочнага мерапрыемства ў зале панавала атмасфера цеплыні, шчырасці і ўзаемападтрымкі. І ўжо традыцыйна ў заключнай частцы конкурсу ад вядучых на развітанне прагучалі словы: “Да наступных сустрэч, сябры!”


KM9K0001

KM9K0002

KM9K0004

KM9K0005

KM9K0006

KM9K0007

KM9K0008

KM9K0009

KM9K0010

KM9K0011

KM9K0012

KM9K0013

KM9K0014

KM9K0015

KM9K0016

KM9K0018

KM9K0019

KM9K0020

KM9K0021

KM9K0022

KM9K0023

KM9K0024

KM9K0029

KM9K0031

KM9K0032

KM9K0033

KM9K0035

KM9K0036

KM9K0037

KM9K0038

KM9K0039

KM9K0040

KM9K0041

KM9K0043

KM9K0044

KM9K0048

KM9K0049

KM9K0051

KM9K0054

KM9K0055

KM9K0057

KM9K0058

KM9K0059

KM9K0060

KM9K0061

KM9K0062

KM9K0063

KM9K0064

KM9K0065

KM9K0068

KM9K0069

KM9K0070

KM9K0073

KM9K0074

KM9K0075

KM9K0077

KM9K0080

KM9K0081

KM9K0082

KM9K0083

KM9K0084

KM9K0086

KM9K0087

KM9K0088

KM9K0090

KM9K0091

KM9K0094

KM9K0096

KM9K0097

KM9K0098

KM9K0099

KM9K0101

KM9K0103

KM9K0106

KM9K0111

KM9K0112

KM9K0113

KM9K0115

KM9K0118

KM9K0119

KM9K0120

KM9K0122

KM9K0123

KM9K0124

KM9K0128

KM9K0129

KM9K0130

 

 

Последние статьи

Управление по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2019